Учащиеся Туровской СШ №2 приняли участие в деловой игре «Я грамадзянін! Я выбаршчык!»
Напярэдадні важнага для ўсяго беларускага народа дня – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – у ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Тураў» вучні 11 класа сталі ўдзельнікамі дзелавой гульні «Я грамадзянін! Я выбаршчык!».

Мерапрыемства праводзілася з мэтай фарміравання патрыятызму, грамадзянскай адказнасці і самасвядомасці, пачуцця павагі да сваёй краіны, прававой культуры навучэнцаў.
Пачалі сустрэчу з інтэрактыўнай гутаркі, дзе кожны мог выказаць сваё меркаванне пра значнасць выбараў у жыцці грамадства. Разам з класным кіраўніком абмеркавалі, што значыць быць выбаршчыкам і як выбары ўплываюць на наша грамадства. У ходзе гутаркі вучні прыйшлі да высновы, што галасаванне – гэта не проста выбар, але і адказнасць, якую нясе кожны чалавек перад сабой і грамадствам.
Пры правядзенні мерапрыемства былі выкарыстаны матэрыялы Дзіцячага прававога сайта, якія дапамаглі нязмушана і наглядна пазнаёміць будучых выбаршчыкаў з працэсам галасавання. Вучні даведаліся, што такое адзіны дзень галасавання, пазнаёміліся з парадкам арганізацыі выбараў, іх правядзення і падвядзення вынікаў. У ходзе гульні вучні атрымалі адказы на многія свае пытанні, якія датычыліся выбарчага права, працэдуры галасавання, перыядычнасці выбараў у Рэспубліцы Беларусь, важнасці свядомага выбару. Вучні прыйшлі да высновы, што, прымаючы ўдзел у выбарах, кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь мае магчымасць унесці свой унёсак у будучае краіны.
Атрыманая падчас дзелавой гульні інфармацыя дазволіць навучэнцам у будучым стаць паўнавартаснымі членамі грамадства і актыўна ўдзельнічаць у жыцці краіны.
Класны кіраўнік 11 класа
ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Тураў”
Зямлянік Т.М.
