У выдавецтве «Беларусь» выйшла новая кніга нашага земляка Ўладзіміра Гаўрыловіча

У выдавецтве «Беларусь» выйшла новая кніга нашага земляка Ўладзіміра Гаўрыловіча «Пад покрывам нябёсаў».
Навінка прысвечана трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны, 80-годдзю Вялікай Перамогі, вязням канцэнтрацыйнага лагера «Азарычы» і ўсім тым, хто перажыў ваеннае ліхалецце. Аўтар апускае чытача ў змрочныя рэаліі лагера смерці вясной 1944 года.
Аповесць пра трагічныя падзеі, якія адбыліся на беларускім Палессі, калі на працягу 10 сакавіцкіх дзён у трох лагерах смерці пад Азарычамі ад тыфу, холаду і голаду загінула каля 20 тысяч мірных беларусаў і расіян, у тым ліку маці з дзецьмі.
Гісторыя ўзнаўляе атмасферу страху і болю, пераплятаючы гістарычныя падзеі з асабістымі лёсамі, а таксама трагедыю народа, які адчуў на сабе ўсе жахі фашысцкай агрэсіі.
