За “круглым сталом” – вострыя пытанні

Тэма наркаманіі была абмеркавана падчас “круглага стала”, які праводзіўся першага сакавіка, у Сусветны дзень барацьбы з наркотыкамі. У мерапрыемстве бралі ўдзел спецыялісты цэнтральнай раённай бальніцы, яны і выступілі яго арганізатарамі, аддзелаў адукацыі, культуры, ўнутраных спраў, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, кінавідэасеткі, грамадскага аб’яднання Чырвонага Крыжа.

Read more

Першы тур конкурса

У Жыткавіцкім раённым Доме дзіцячай творчасці быў праведзены агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Мэта гэтага мерапрыемства — актывізацыя прафілактычнай работы па папярэджванні гібелі і траўматызма людзей у час пажараў і другіх надзвычайных сітуацый, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем прафілактыкі надзвычайных сітуацый сярод дзяцей і моладзі, выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей.

Read more

Высокая адзнака

На Міжнароднай спецыялізаванай канферэнцыі “Аграэкатурызм — стан і перспектывы развіцця”, арганізаванай і праведзенай Белаграпромбанкам і Беларускім грамадскім аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы” былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу “Лепшая сядзіба года”.

Read more

Падсумавалі духоўныя здабыткі

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся сход, на якім былі падведзены вынікі работы за мінулы год, намечаны планы і задачы на бягучы. Са справаздачным дакладам выступіла дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Людміла Кронда.

Read more

“Мая сям’я”

Фарміраванне ў дзяцей культуры сямейных адносін, выхаванне пачуцця любові і павагі да сваёй сям’і, — такой была мэта мерапрыемства, што нядаўна ладзілася ў САШ №3 райцэнтра. Прайшло яно пад назвай “Мая сям’я” для вучняў пятых класаў і іх бацькоў.

Read more

Наш край нам адраджаць!

6 сакавіка ў Жыткавіцкім гарадскім цэнтры культуры адбылося раённае свята — падводзіліся вынікі працы за мінулы год. Свята, якое дае яшчэ адзін пазыў дамагчыся лепшых вынікаў, каб прыгажэй і мацней была наша беларуская зямля, каб у кожнай хаце быў дастатак і дабрабыт. І невыпадкова на сцэне, у эпіцэнтры падзей былі лепшыя працаўнікі, лепшыя вытворчыя калектывы.


Людзі працы! Як сціпла яны падымаюцца на сцэну за заслужанай узнагародай! У вачах, у тварах чытаеш адначасова і радасць, адчуваеш велізарнае хваляванне — лепш працаваць не пакладваючы рук, чым пад сотнямі вачэй адзін раз падняцца на сцэну! Прыродная наша палеская сціпласць… Але цёплыя погляды, віншаванні, адчуванне невыпадковасці падзеі здымаюць напружанне і ствараюць у чалавека святочнае пачуццё.

Read more

В хозяйственном суде

За 12 месяцев 2009 года в хозяйственном суде разрешено 1832 дела об административных правонарушениях, из них по 27 делам к административной ответственности были привлечены субъекты хозяйствования и граждане г. Житковичи и Житковичского района.

Read more
error: Content is protected !!