Вялікая Айчынная вайна зноў нагадала аб сабе смертаносным боепрыпасам.
Мінамётную міну часоў мінулай вайны выкапалі падчас рыцця траншэі на будоўлі кацельні ў былым ваенным гарадку. Адразу работы былі прыпынены, а небяспечная знаходка ўзята пад ахову супрацоўнікамі міліцыі. Выкліканыя сапёры на другі дзень абясшкодзілі боепрыпас. Сёлета гэта першы выпадак, калі на тэрыторыі раёна выяўлены ўзрыванебяспечны прадмет.
Read more