Першыя нашы словы і першыя песні — ад маці. Нават тады, калі было вельмі цяжка, спявала маці і плакала. Дзесьці грымела вайна, лілася кроў, а маці, схіліўшыся над калыскай, спявала-плакала: “Пасею гурочкі ў чатыры радочкі, не бачыла міленькага чатыры гадочкі”. У тыя далёкія пасляваенныя гады маці спявала разам з жанчынамі, ідучы на працу, працуючы, вяртаючыся дадому. І песня дапамагала жыць, працаваць, гадаваць дзяцей, марыць аб светлым будучым”, — гэтыя словы я пачула ад Таццяны Мікалаеўны Купрацэвіч, удзельніцы народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта “Пухаўчанка”.
Read more