Учащаяся гимназии стала призёром областного лингвистического конкурса “Ведай родную мову”
Дзесяцікласніца гімназіі Юлія Мірановіч стала ўладальніцай дыплома ІІІ ступені абласнога лінгвістычнага конкурсу “Ведай родную мову”.

З сёмага класа, як перайшла ў названую ўстанову адукацыі з Чырвоненскай школы, яна пачала ўдзельнічаць у алімпіядным руху. На абласным узроўні да прызавога месца вучаніцу, на жаль, заўжды аддзялялі некалькі балаў. І вось нарэшце ў названым спаборніцтве яна здолела ўзяць рэванш. Справа ў тым, што да ўдзелу ў ім запрашаюцца пераважна пераможцы трэцяга (абласнога) этапу алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, а значыць канкурэнтнасць дужа высокая і кошт дыплома таксама.
Настаўнік здольнай вучаніцы Святлана Белка дадае, што Юля актыўна выступае і ў розных творчых конкурсах, пра што сведчаць узнагароды. Гэтыя поспехі – вынік сумеснай працы педагога і вучаніцы.
