Двухдзённы прэс-тур прадстаўнікоў Выдавецкага дома па Гомельшчыне пачаўся ў Жыткавічах

Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці многа ўвагі ўдзяляе праектнай дзейнасці выхаванцаў. Намеснік загадчыка ўстановы Святлана Швед расказала, што на рэспубліканскім конкурсе даследчых работ дашкольнікаў «Я — даследчык» іх выхаванцы занялі 1-е месца, а таксама азнаёміла з дзейнасцю педагогаў.

У сярэдняй школе № 3 Жыткавіч імя І.М.Банава працуюць муж і жонка Сяргей і Настасся Чарняўскія. Сяргей Іванавіч — кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, а Настасся Барысаўна выкладае біялогію. Настаўнікі стануць героямі рубрыкі «Педагагічны дуэт».

У сярэдняй школе №1 Жыткавіч імя Р.М.Тураўца вядзецца эфектыўная работа па прапагандзе бяспечных паводзін ва ўстанове адукацыі і ў побыце. Дырэктар Вольга Туравец прэзентавала адпаведны кабінет і расказала пра тое, па якіх кірунках будуецца работа з вучнямі.

Сістэмай падрыхтоўкі кадраў рабочых прафесій для галін, запатрабаваных эканомікай, падзяліліся ў Жыткавіцкім дзяржаўным каледжы. Дырэктар каледжа Наталля Ільеня адзначыла, што ў іх абсталяваны чатыры майстэрні, якія адыгрываюць важную ролю ва ўдасканаленні прафесійных навыкаў будучых спецыялістаў.

Акрамя таго, майстар-клас для педагогаў Жыткавіцкага раёна правяла вядучы навуковы рэдактар навукова-педагагічнага часопіса «Народная асвета» Ірына Паючэнка.

Падчас майстар-класа педагогi азнаёмілiся з інфармацыйна-метадычнымі рэсурсамі часопіса «Народная асвета», спецыфікай падбору і рэдагавання артыкулаў, прыёмамі сістэматызацыі дыдактычных матэрыялаў у працэсе абагульнення вопыту работы як асобнага настаўніка, так і ўстановы адукацыі ў цэлым для адлюстравання ў педагагічных СМІ.

Вялікую цікавасць аўдыторыі выклікала практычная работа па прымяненні алгарытму падрыхтоўкі навукова-метадычнага артыкула, фармулёўцы яго тэмы, складанні плана і падбору ілюстрацыйнага матэрыялу.

Удзельнікі майстар-класа актыўна ўключыліся ў канструктыўны дыялог, унеслі слушныя прапановы па арганізацыі далейшага супрацоўніцтва з педагагічнымі выданнямі і пашырэнні новых форм трансляцыі прафесійнага вопыту.

Завяршыўся першы дзень прэс-туру сустрэчай з начальнікам аддзела адукацыі Жыткавіцкага райвыканкама Міхаілам Макарэвічам, падчас якой былі падведзены вынікі работы і вызначаны планы на далейшае супрацоўніцтва.

 

 

Настаўніцкая газета

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!