«КЛІЧ ПАЛЕССЯ» – 2026: дзе душа свята
Напярэдадні фестывалю генеральны дырэктар Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» Юрый Апановіч рассказаў пра атмасферу свята, новаўвядзенні і тое, што застаецца за кадрам.

– Юрый Аляксандравіч, адкуль сілы на такі марафон?
– Калі бачыш, як Ляскавічы прыгажэюць і каманда гарыць справай, стомленасць знікае. Прыняць дзявты міжнародны фэст – гонар. Працуем з усмешкай.
– Калі б атмасферу фэсту апісвалі гукам, пахам і колерам?
– Гук – спеў палескай дуды і шэпт чаротаў. Пах – вушка на вогнішчы і мёд. Колер – дуброўны зялёны з чырванню строяў.
– Для вас гэта свята ці іспыт?
– Іспыт, які прыносіць асалоду. Калі бачыш вочы гасцей – разумееш: усё не дарма. Гэта момант, калі мінулае сустракаецца з будучыняй.
– Што застаецца «за кадрам»?
– Напружаная праца дзясяткаў людзей. Складаней за ўсё было спланаваць прастору, каб прырода гарманічна злілася з лакацыямі. Этнагарадкі – не дэкарацыі, а аднаўленне аўтэнтычных хат за кароткі тэрмін.
– Што новага сёлета?
– Госць стане ўдзельнікам: зможа паспрабаваць сябе ў ролі бондара, ганчара ці рыбака. Абнавілі водныя маршруты – Прыпяць адкрыецца з новых ракурсаў.
– Калі б прывезлі палешука з ХІХ стагоддзя – што б яго ўразіла?
– Тэхналогіі і маштаб. А пазнаў бы сябе ў песнях і рамёствах. Калі майстры ткаюць ці разьбяць – продак сказаў бы: «Гэта наш почырк!».
– Што з атмасферы фэсту застанецца ў Ляскавічах назаўжды?
– Энергетыка і імпульс. Пасля свята людзі едуць да нас увесь год – бо пачулі той самы кліч.
Галіна КАЗАК
Фота аўтара
