У Жыткавічах адбыўся раённы этап абласнога конкурсу фальклорнай творчасці “Шануйце спадчыну”

У сапраўдны марафон талентаў ператварыўся раённы этап абласнога конкурсу фальклорнай творчасці “Шануйце спадчыну”.

Свае здольнасці па захаванню рэгіянальнага традыцыйнага мастацтва паказалі прадстаўнікі адзінаццаці ўстаноў адукацыі. Калектывы вынеслі на суд журы творы ў разнастайныя формах – песенных, харэаграфічных, абрадавых, гульнёвых, інструментальных.

Найлепшых вынікаў дасягнулі ў змешанай катэгорыі вучні Малешаўскай БШ (І месца), СШ №3 г. Жыткавічы, Рычоўскай СШ (ІІ месца), Людзяневіцкай СШ (ІІІ месца).

У намінацыі “Фальклор. Традыцыя” перамаглі Мацвей Шылкоў з Хільчыцкай СШ, Крысціна Буткевіч з Коленскай СШ, калектыў “Свята” з Людзяневіцкай СШ (ІІІ месца); Арцём Клочка з Коленскай СШ (ІІ месца) і Аляксандра Чэчка, вучаніца Азяранскай СШ (І месца).

Мацнейшымі ў фальклорных спевах прызналі Валерыю Калоська з СШ №1 г. Турава (ІІ месца) і ансамбль “Званочкі” з Запясоцкай БШ (ІІІ месца).
Уладальнікі “золата” прадставяць Жыткаўшчыну на абласным туры конкурса “Шануем спадчыну”.

Малешаўскім артыстам і Сашы жадаем дастойна выступіць.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!