Прадстаўніца Жыткаўшчыны ў ліку пераможцаў творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся ўрачысты паўфінал Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

У ім брала ўдзел Ангеліна Саскевіч, навучэнка Азяранскай сярэдняй школы, якая прадстаўляла Гомельшчыну.

Гэты творчы праект аб’ядноўвае таленавітых хлопчыкаў і дзяўчат з усіх куткоў Беларусі, каб яшчэ раз пацвердзіць: беларускае слова жыве і перамагае.

Конкурс праводзіцца пад дэвізам: «Стваральная сіла беларускага слова: з рук маці – у сэрца Радзімы».

Акрамя Ангеліны пуцёўкі ў фінал конкурсу атрымалі яшчэ тры прадстаўнікі вобласці.

Пад час Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці яны выйдуць на сцэну, каб атрымаць дыпломы пераможцаў конкурсу.

Ангеліна бліскуча прачытала верш Янкі Сіпакова «Жанчына, якая спявае». А вяла сваю выхаванку да поспеху настаўніца роднай мовы Алена Хвасцянок.

Віншуем і ганарымся нашай творчай моладзю!

 

Святлана ШАКАЛЯН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!