Малешаўская базавая і Чырвоненская сярэдняя школы сталі лепшымі на абласным конкурсе фальклорных калектываў “Шануйце спадчыну сваю”
Ёсць вынік! Віншуем Малешаўскую базавую і Чырвоненскую сярэднюю школы з дыпломамі 3 ступені абласнога конкурсу фальклорных калектываў “Шануйце спадчыну сваю”.

Узнагароды атрымаў гурт з дзесяці юных артыстаў пад кіраўніцтвам педагога Іны Знавец і трэцякласніца Сафія Боган, якую рыхтавала настаўнік Алена Аліфяровіч адпаведна.


