У гасцях у журналістаў

Нядаўна мы пазнаёміцца з асаблівасцямі падрыхтоўкі да выхаду ў свет любімай “раёнкі”.

Классны кіраўнік нашага 6 “А” Таццяна Уладзіміраўна прапанавала схадзіць на экскурсію ў рэдакцыю газеты “Новае Палессе”. Як ні дзіўна, ахвотнікаў знайшлося нямала, большая палова класа.

Амаль на парозе вельмі ветліва нас сустрэла адказны сакратар Валянціна Пакарчак, прапанавала распрануцца, правяла ў музей рэдакцыі.

Валянціна Аляксандраўна расказала шмат цікавай інфармацыі пра раённую газету, паказала самыя цікавыя экспанаты, пазнаёміла з супрацоўнікамі “Новага Палесся”. Карэспандэнт газеты Аляксандр Кіцура распавёў пра сваю дарогу ў прафесію. У рэкламным бюро на нашы пытанні з задавальненнем адказвала Алена Даніловіч. А аператар электроннага набору і вёрсткі Наталля Ярмоліч нават дала магчымасць некаторым вучням паспрабаваць самім папрацаваць за камп’ютарам. Напрыканцы нас яшчэ пачаставалі смачнымі цукеркамі.

На другі дзень мы наперабой дзяліліся з сябрамі ўражаннямі ад экскурсіі. Вельмі ўдзячны ўсім работнікам “Новага Палесся”. Ад імя нашага 6 “А” жадаем поспехаў, натхнення. Няхай і надалей “раёнка” радуе цікавай, карыснай, змястоўнай інфармацыяй.

Аляксандра Пяшэвіч, Яна Жогаль, вучаніцы 6 “А” класа гімназіі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!