Чужога хлеба не бывае: Юрый Сакула і яго юбілейнае жніво
Кожны дзень падчас уборачнай на вагу золата. Няма больш адказнай пары для аграрыяў як гэта. Таму яшчэ адны працоўныя рукі на хлебнай ніве заўжды дарэчы.

Юрый Сакула працуе вартаўніком у Коленскай сярэдняй школе, а кожнае лета падчас отпуску садзіцца за руль камбайна. Сёлетнее жніво ў якасці памагатага для яго юбілейнае – трыццатае. За гэты час двойчы быў у прызёрах раённых Дажынак.
– Праца нялёгкае, але для мяне вядомая, – усміхаецца Юрый Сяргеевіч. – Як-ніяк вырас у вёсцы, і бацька ўсё сваё прафесійнае жыццё шафёрыў у калгасе. Хлеб на полі чакаць не будзе.
Вадзіцельскае пасведчанне коленец атрымаў у школьным вытворчым камбінаце, а ўпершыню ўбіраць збожжа ў якасці памочніка камбайнера выпала на практыцы, калі вучыўся ў індустрыяльна-педагагічным тэхнікуме. Раней дапамагаў мясцоваму КСУПу, апошнія гады часова папаўняе калектыў ААТ “Жыткавічыхімсервіс”. Гэтае прадпрыемства аказвае паслугі ААТ “Тураўшчына”, дзе зараз і ўбірае пшаніцу Юрый Сакула. Працалюбства і адказнасць бацькі – добры прыклад абодвум сынам. Арцём – інжынер дарожна-будаўнічай галіны, Андрэй атрымаў прафесію інжынера-механіка.

Дарэчы, работнік школы працуе адным экіпажам з вадзіцелем ПАВЧ №1 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргеем Шапавалавым. І для выратавальніка – гэта таксама не першае жніво.
Святлана Шакалян
Фота Ірыны Трацэўскай
