Свята культуры і творчасці: у Тураве прайшоў IV рэгіянальны фестываль “Беларусь – мая мова і песня”

IV рэгіянальны фестываль народнай творчасці “Беларусь – мая мова і песня” праходзіць у рамках VII рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.


У фестывалі ўдзельнічалі калектывы Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Петрыкаўскага, Ельскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раённых выканаўчых камітэтаў.


Мерапрыемства – даніна павагі нашым продкам, іх майстэрству, іх таленту і любові да роднай зямлі. Гэта магчымасць захаваць і перадаць самае каштоўнае – нашу культуру будучым пакаленням.

З 25 па 27 чэрвеня 2025 года ў Ніжнім Ноўгарадзе адбыўся XII Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі, у рамках якога быў арганізаваны гандлёвы кірмаш, які суправаджаўся культурнай праграмай з удзелам творчых калектываў Гомельскай вобласці, у тым ліку Жыткавіцкага раёна.


Дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Наталля Сафрановіч уручыла лісты падзякі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовых рэсурсаў Ніжагародскай вобласці кіраўніку народнага сямейнага ансамбля “Абібок” Валянціне Барыгінай, акампаніятарам народнага фальклорнага ансамбля “Сцвіжанка” Сяргею Страху і кіраўніку народнага ансамбля “Сваты” Анатолю Саенка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!