Смак Беларусі: нацыянальныя стравы на Дзень народнага адзінства ў Жыткавіцкім раёне

У Дзень народнага адзінства – 17 верасня – аб’екты грамадскага харчавання Жыткавіцкага раёна прапануюць наведвальнікам нацыянальныя стравы.

Так, у “Бульбяным” пададуць салат “Мазаіка”, суп пярловы з грыбамі, дзеруны з мачанкаю і ўзвар з сухафруктаў. Комплексны абед за 8,35 руб. можна будзе замовіць з 12 да 15 гадзін. Акрамя таго, тут арганізуюць і дэгустацыйны стол з такімі прысмакамі як ладкі з кабачкоў, бабка бульбяная з салам і цыбуляй, каўбаса бульбяная, морс журавінавы і іншыя прысмакі.

Акрамя згаданага кафэ, адведаць святочнае меню запрашаюць “Тракцір” на трасе М-10 каля агр. Ленін, “Бонфесто” і “Туров+” у Тураве.

Мерапрыемства праводзіцца не першы год, накіравана яно на папулярызацыю беларускай кухні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!