Таццянін дзень: сапраўдная беларуская жанчына Таццяна Пятроўская

Другі год знаходжуся на абслугоўванні ў сацыяльнага работніка Таццяны Пятроўскай і вельмі задаволена такой памочніцай.

Калі Таня прыйшла да мяне, каб спытаць, ці згодна я стаць яе падапечнай, крыху сумнявалася, як гэта прывабная сціплая жанчына спраўляецца з васьмю чалавекамі сталага ўзросту. Яна  адказала, што працы не баіцца, дапамагае людзям ужо болей за дваццаць гадоў, і ёй гэта праца падабаецца.

Ведаеце, ніколькі не шкадую, што стала на абслугоўванне да Таццяны Мікалаеўны. Усе паслугі жанчына выконвае добрасумленна і якасна.

Працоўныя дні яе насычаныя і складаныя. Штодзенна спяшаецца на дапамогу да сваіх падапечных. Жывуць яны не толькі ў роднай вёсцы Дзедаўка, але і ў суседняй – Загарбашша. Абавязкі, якія выконвае наша Таня, доўга можна пералічваць: купля прадуктаў, прыбіранне, набыццё лекаў, мыццё вокнаў і яшчэ многа-многа іншых спраў. А колькі снегу сёлета намяло! І ўсё гэта на плечы нашай памочніцы. Кожны дзень для яе – гэта планаванне. Напрыклад, у адной падапечнай працуе ў панядзелак, у другой – па аўторках, і гэтак далей. Калі Таццяне патрэбна куды адлучыцца, яна абавязкова патэлефануе і папярэдзць, што прыйдзе пазней і выканае заданні. А я да яе прыходу запланую, што  патрэбна зрабіць, і яна ніколі не адмовіцца.

Колькі ў гэтай мілавіднай жанчыны цярпення, дабрыні і пяшчоты, каб усё здолець і дапамагчы нам, пенсіянерам. Проста дзіву даешся, з якім поспехам яна спраўляецца з усімі абавязкамі, і не проста спраўляецца, а робіць свае справы з душой. А дома ж ёсць яшчэ і гаспадарка. Колькі ў яе на падворку розных кветак і архітэктурных формаў. Там ўлетку такая прыгажосць! Заходзіш – нібыта ў казку трапляеш. І за гэтым хараством трэба пастаянны догляд.

Вось такая працавітая, ураўнаважная, руплівая наша Таццяна – сапраўдная беларуская жанчына! Я вельмі ўдзячна нашай магутнай дзяржаве, што калісьці прыняла такі ўказ – дапамагаць людзям ва ўзросте, каб ім лягчэй жылося.

 

 

Валянціна Цырыбка, веска Дзедаўка

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!