Перамагла не выпадкова
У чарговы раз тэхнік-асемянатар КСУП “Коленскае” Любоў Кароткая пацвердзіла сваё высокае прафесійнае майстэрства і стала пераможцам раённага конкурсу сярод гэтай катэгорыі спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны.
Read moreУ чарговы раз тэхнік-асемянатар КСУП “Коленскае” Любоў Кароткая пацвердзіла сваё высокае прафесійнае майстэрства і стала пераможцам раённага конкурсу сярод гэтай катэгорыі спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны.
Read moreШэраг мерапрыемстваў гэтымі днямі праведзена Цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА “Белбізнесцэнтр” сумесна з Жыткавіцкім раённым выканаўчым камітэтам у нашым раёне. Гэта стала магчымым дзякуючы праектнай ініцыятыве ЕС/ПРААН “Тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС”.
Read moreНа всех урочищах и полях КСУП «Коленское» полным ходом идут полевые работы. Уборка зерновых закончилась еще в конце июля. И сейчас идет заготовка кормов: ворошение, сгребание, прессование и отвозка рулонов в скирды на склады грубых кормов.
Read moreВізіт у наш раён старшыні Гомельскага абкама прафсаюза работнікаў лесу Віктара Крыўко-Красько ў гэтыя жнівеньскія дні азначае адно: у чарговы раз ён прыехаў, адклаўшы свае справы, каб адзначыць працу найбольш старанных механізатараў на жніве і на корманарыхтоўцы. Гэтай традыцыі ўжо гадоў з пяць, як Віктар Аляксеевіч сустракаецца з хлебаробамі раёна і віншуе іх з працоўнымі перамогамі.
Read moreУ аўторак бягучага тыдня для хлебаробаў камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў “Чырвоны Бор” і “Бялёў” выпала невялікая перадышка. Сталася гэта дзякуючы гасцям, якія завіталі прама на палеткі гэтых гаспадарак, дзе вялося жніво. Старшыні райвыканкама Мікалай Какора, абласнога аб’яднання прафсаюзаў Леанід Барабанаў і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Дашкевіч, а менавіта яны выступілі ў такой ганаровай ролі, шчыра павіншавалі лепшых камбайнераў і вадзіцеляў гэтых гаспадарак за працу на ўборцы збажыны.
Read moreНакануне Дня строителя мы беседуем с директором КУП «Управление капитального строительства Житковичского района» К.В. ДРУК.
Read moreУборка збажыны – адказны час не толькі для вяскоўцаў, але і іх партнёраў. Апошнія гэтак жа старанна працуюць ад рання да позняга вечара, каб упарадкаваць вырашчаны ўраджай. Нездарма ж кажуць: хлеб не той, што ў полі, а той, які ў засеках. З улікам гэтага і працуюць у гэтыя дні на Рэспубліканскім вытворчым хлебапрыёмным унітарным прадпрыемстве “Жыткавіцкая хлебная база”.
Read moreЧыгунка працуе стабільна. Аб гэтым упэўнена выказваецца начальнік станцыі Жыткавічы Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Белянок. І ў кіраўніка для такой высновы ёсць важкія падставы, якія падмацоўваюцца вытворчымі здабыткамі, што дасягнуты калектывам за першае паўгоддзе. За гэты перыяд станцыяй Жыткавічы абслужана больш 50 тысяч чалавек, пагружана 423 тысячы тон розных грузаў, што складае 8800 вагонаў. Аб’ёмы пагрузкі ўзраслі на 28 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Павялічаны і продаж пасажырскіх білетаў. Увогуле, станцыя Жыткавічы па Гомельскім аддзяленні па пагрузцы розных грузаў трывала займае чацвёртае-пятае месца.
Read moreРаспазнаць машыны перадавікоў жніва ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” сёлета не выклікае складанасці. Адразу бачны чырвоныя сцяжкі, якія замацаваны над кабінай камбайна і аўтамашыны. Атрымаць гэты пераходны стымул можна толькі дзякуючы стараннай працы на палетку.
Read moreСамыми универсальными пожарными спасателями можно по праву считать туровских огнеборцев. Именно на них в основном лежит ответственность по решению боевых задач, как на суше, так и на воде. Да и территория, контролируемая пожарной аварийно-спасательной частью № 2 довольно обширная: от Малешева до Хлупинской Буды, то есть вся заречная часть реки Припять нашего района. Всего 27 деревень, включая город Туров. А порой и коллегам из соседних регионов на выручку приходить доводиться. Нынешнее расположение части имеет уже пятнадцатилетнюю историю, расположившись на базе помещений Туровского консервного завода. В последние же годы часть претерпела коренные изменения. Коснулось это не только бытовых условий огнеборцев, но в первую очередь технического перевооружения.
Read moreДзе тонка, там і рвецца. Гэтае выслоўе найбольш трапна характарызуе ход сёлетняга жніва ў КСУПе “Чырвоны Бор”.
Read moreАд спякоты, здавалася, замерла ўсё наваколле. Толькі не змаўкаюць рухавікі магутных чырвоных машын, якія бесперапынна рухаюцца па жытнёвым палетку. Чарговы праход камбайна і выжатая палоска збажыны ператвараецца ў пахучы валок саломы. Іх ужо многа на палетку ляжыць. Гэта сведчыць, што працуюць хлебаробы з самага рання. І сонечнаму надвор’ю механізатары радуюцца найбольш, бо гэта спрыяе ўборцы хлеба.
Read moreЯк у нашым райцэнтры, так і ў аграгарадках будаўнікі актыўна працуюць на самых розных аб’ектах. Што і казаць, мы ўжо ўспрымаем вежавыя краны і нязручнасці, звязаныя з будоўлямі, як патрэбную і звычайную з’яву. А, зрэшты, што тут дзіўнага? Скажам, работа па забеспячэнні жыллёвага будаўніцтва ідзе ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2005 года №150. Адначасова з узвядзеннем жылля пільная ўвага ўдзяляецца і развіццю інфраструктуры вёскі. Будуюцца вытворчыя і сацыяльныя аб’екты.
Read moreФермерская гаспадарка Міхаіла Шруба ўтварылася 15 сакавіка 1993 года — якраз у той час на Гомельшчыне з’явіліся першыя фермеры — гаспадары новай фармацыі. За непрацяглы час з невялікага сямейнага прадпрыемства яна ператварылася ў буйнога вытворцу сельскагаспадарчай прадукцыі. Сёння сялянская гаспадарка Міхаіла Шруба — вядома не толькі ў Беларусі. Яна неаднаразова станавілася пераможцам шматлікіх конкурсаў, якія наладжваліся ў вобласці і рэспубліцы, чатыры разы прызнавалася лепшай сялянскай фермерскай гаспадаркай Беларусі.
Read more