У Жыткавічах будучым абаронцам Радзімы ўручылі павесткі ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Па добрай традыцыі ў райцэнтры пастараліся зладзіць для іх сапраўднае свята. Мерапрыемства адбылося у дзіцячай школе мастацтваў імя Ўладзіміра Будніка.
Удзел у гэтай урачастасці прымалі намеснік старшыні райвыканкама Ала Андрушчанка, ваенны камісар раёна Алег Брэеў, прадстаўнікі прадпрыемстваў раёна, адкуль на службу накіроўваюцца нашы землякі.
Для прызыўнікоў гэта быў хвалюючы дзень, бо зусім хутка яны адправяцца ў ваенныя часці і прымуць прысягу.
Абарона Радзімы – доўг сапраўдных мужчын. Спакон веку нашы продкі адстойвалі родную зямлю са зброяй у руках. Цяпер настаў іх час — маладых, моцных і мэтанакіраваных.
У адрас прызыўнікоў гучала шмат добрых, шчырых слоў і пажаданняў: мірнага неба, спакойнай службы, моцнага здароўя, з гонарам і годнасцю выканаць свой воінс
Усяго з раёна падчас вясновага прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве плануецца адправіць больш за тры десяткі хлопцаў.
— Ад таго, як вы засвоіце асновы армейскай службы, шмат у чым будзе залежаць не толькі ваша жыццё, але і жыццё вашых сяброў. А ваенна-ўліковую спецыяльнасць, якую вы атрымаеце, зможаце прымяніць і пасля дэмабілізацыі, — адзначыў на прыканцы мерапрыемства Алег Брэеў.
І тое, што абарона Айчыны — абавязак сапраўднага мужчыны, напэўна мог бы сказаць кожны з юнакоў, якія падымаліся на сцэну і атрымлівалі павесткі. Гэта чыталася па іх вачах.
Для добрага настрою настаўнікі і выхаванцы школы зладзілі для прысутных невялікі канцэрт.



