Выстава жыткаўчанкі Наталлі Чарнагаловай адкрываецца ў Палацы мастацтваў
У Палацы мастацтваў (г. Мінск, вул. Казлова,3) адкрываецца выстава нашай зямлячкі з Жыткавічаў мастачкі Наталлі Чарнагаловай.

Экспазіцыя мае назву “Вечна жыві і квітней, Беларусь” і прысвечана 70-годдзю аўтара і 50-ай гадавіне яе творчай дзейнасці. Член Саюза мастакоў СССР і Саюза мастакоў Беларусі Наталля Чарнагалова запрашае ўсіх аматараў жывапісу раздзяліць з ёю радасць падзей.
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 25 ліпеня ў 17 гадзін. Пазнаёміцца з жыццёсцвярджальнымі працамі можна будзе па 7-га жніўня ўключна.
