«КЛІЧ ПАЛЕССЯ» – 2026: дзе душа свята

Напярэдадні фестывалю генеральны дырэктар Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» Юрый Апановіч рассказаў пра атмасферу свята, новаўвядзенні і тое, што застаецца за кадрам.

– Юрый Аляксандравіч, адкуль сілы на такі марафон?

– Калі бачыш, як Ляскавічы прыгажэюць і каманда гарыць справай, стомленасць знікае. Прыняць дзявты міжнародны фэст – гонар. Працуем з усмешкай.

Калі б атмасферу фэсту апісвалі гукам, пахам і колерам?

– Гук – спеў палескай дуды і шэпт чаротаў. Пах – вушка на вогнішчы і мёд. Колер – дуброўны зялёны з чырванню строяў.

– Для вас гэта свята ці іспыт?

– Іспыт, які прыносіць асалоду. Калі бачыш вочы гасцей – разумееш: усё не дарма. Гэта момант, калі мінулае сустракаецца з будучыняй.

– Што застаецца «за кадрам»?

– Напружаная праца дзясяткаў людзей. Складаней за ўсё было спланаваць прастору, каб прырода гарманічна злілася з лакацыямі. Этнагарадкі – не дэкарацыі, а аднаўленне аўтэнтычных хат за кароткі тэрмін.

– Што новага сёлета?

– Госць стане ўдзельнікам: зможа паспрабаваць сябе ў ролі бондара, ганчара ці рыбака. Абнавілі водныя маршруты – Прыпяць адкрыецца з новых ракурсаў.

– Калі б прывезлі палешука з ХІХ стагоддзя – што б яго ўразіла?

– Тэхналогіі і маштаб. А пазнаў бы сябе ў песнях і рамёствах. Калі майстры ткаюць ці разьбяць – продак сказаў бы: «Гэта наш почырк!».

– Што з атмасферы фэсту застанецца ў Ляскавічах назаўжды?

– Энергетыка і імпульс. Пасля свята людзі едуць да нас увесь год – бо пачулі той самы кліч.

 

Галіна КАЗАК

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!