Жыткаўчанін Аляксандр Зэра заняў першае месца на конкурсе майстроў драўлянай манументальнай скульптуры

Паляшук Аляксандра Зэра


Імя гэтага выкладчыка Жыткавіцкага дзяржаўнага каледжа прагучала на конкурсе майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”.

Свята ў форме пленэра сабрала ў Клецкім раёне Міншчыны прадстаўнікоў не толькі сталічнага рэгіёна, а і іншых абласцей. Дванаццаць творцаў з усёй Беларусі паказалі свае таленты ў вырабе скульптур. Наш Аляксандр Віктаравіч не згубіўся на фоне калег па захапленню. Фігура каларытнага палешука з балалайкаю, вырабленая яго рукамі на вачах членаў журы і гледачоў, годна ўпісалася ў конкурсны рэйтынг.

Пасведчанне таму Ганаровая грамата фестывалю за захаванне і творчае развіццё традыцый вырабу драўлянай манументальнай скульптуры. И першае месца!

Віншуем і ганарымся!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!