Славу пяём рукам руплівым: Раённае свята “Дажынкі-2025” адбудзецца 13 верасня ў аграгарадку Дуброва

Раённае свята “Дажынкі-2025” адбудзецца 13 верасня ў аграгарадку Дуброва на пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка ААТ “Дзякавічы”.


Пачнецца праграма з трансляцыі музычнай радыёгазеты. Ва ўрачыстай частцы з 16 гадзін – прывітанне ад кіраўніцтва раёна і ўшаноўванне лепшых хлебаробаў Жыткаўшчыны.
На 18.00 запланаваны выступленне аматарскіх калектываў “З любоўю да людзей і зямлі” і прафесійнага артыста Сашы Нэма.

Фінальным акордам “Дажынак” стане канцэрт кавер-бэнда “Зефир”і святочная дыскатэка.

Увесь вечар будуць працаваць гандлёвыя рады, вулічныя кафэ, атракцыёны, выставы сельскагаспадарчай тэхнікі, дзіцячая гульнёвая пляцоўка. Падрыхтаваны фотазоны. Запрашаюць гасцей этна-падворкі сельскіх Саветаў.

Прыходьце, прыязджайце, будзе цікава і весела.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!