Новыя перамогі вучняў Жыткавіцкага раёна на XXIII Міжнароднай канферэнцыі «Мележаўскія чытанні»

З гонарам паведамляем, што скарбонка вучнёўскіх дасягненняў раёна папоўнілася новымі перамогамі.


На свой рахунак іх запісалі фіналісты XXIII Міжнароднай канферэнцыі вучэбна-даследчых работ “Мележаўскія чытанні”. Дыплома ІІ ступені (секцыя “Мова маёй зямлі”) ўдастоены дзевяцікласнік СШ №2 г. Турава Уладзіслаў Юнчыц за працу аб генацыдзе беларускага народа ў творах беларускіх пісьменнікаў. Вучаніца 11 класа СШ №3 імя І. М. Банава Яўгенія Сахарава, якая выступала ў секцыі “Мой родны кут”, атрымала дыплом І ступені. Так высока журы ацаніла яе даследаванне «Куфэрак» бабы Каці. “Шчодрык”, прысвечанае памяці знакамітай фалькларысткі з Пагоста Кацярыны Панчэні.

Рыхтавалі жыткавіцкіх школьнікаў іх педагогі Таццяна Зямлянік і Юлія Сахарава.

На адборачным этапе конкурсу ўдзельнічалі больш за 200 вучняў 7-11 класаў Беларусі і Расіі. У фінал трапілі каля сотні работ, выкананых па згаданых накірунках: “Мова маёй зямлі” (развіццё беларускай і рускай мовы), “Мой родны кут” (вывучэнне традыцый, гісторыі і геаграфіі родного краю). Вынікі канферэнцыі падвялі ў мінулую суботу ў гомельскай гімназіі №36 імя І. Мележа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!