Жыткаўшчына 2025: падзеі і людзі

СТУДЗЕНЬ

Выпускніца СШ №3 Паліна Мазур удастоена прэміі Прэзідэнта Беларусі за абсалютную перамогу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўству.

Перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі паступіла на ўзбраенне РУПС.

Жыткаўшчына выбрала свайго Прэзідэнта.

 

ЛЮТЫ

Жыткавіцкі лясгас атрымаў новую тэхніку – два Амкадора і МАЗ, а раённая структура ДТСААФ – “Ладу”.

У Жыткавічах адзначылі гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Прадукцыя ААТ «Тураўскі малочны камбінат» – тварожны сыр «Кремчиз воздушный» з напаўняльнікам «Ласось» Bonfesto, заняла першае месца на малочным фестывалі рэспубліканскага конкурсу ад «Малочнага свету» ў намінацыі «Сыры мяккія».

 

САКАВІК

Абласны агляд-конкурс прафесійнага майстэрства прайшоў на базе ВУ “Жыткавічыгаз”.

Са стагоддзем віншавалі ветэрана сельскай гаспадаркі Веру Макарэвіч з вёскі Відошын.

Лепшым трактарыстам па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы драўніны стаў Адам Башкевіч з Юркевіцкага лясніцтва лясгаса.

Новая станцыя абезжалезвання ўступіла ў строй у вёсцы Пухавічы.

Прадпрыемства па вытворчасці металавырабаў “АИС-групп” з’явілася ў Жыткавічах.

 

КРАСАВІК

На перадачы “От всей души” ў Андрэя Малахава пабывалі жыткаўчане Ганна Лой і Анатоль Саенка.

Чэмпіён краіны жыткаўчанін Сяргей Краўчэня стаў пераможцам Гомельскага марафона.

У Жыткавічах адкрыўся магазін “Санта”.

Дзевяць ландшафтных зон з’явіліся ў Жыткавічах. Зялёныя кампазіцыі і малыя архітэктурныя формы – уклад у Год добраўпарадкавання.

На раённай Дошцы гонару абнавілі перадавікоў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

 

МАЙ

Жыткавіцкі раён занесены на абласную Дошку гонару як лепшы ў сваёй падгрупе.

СШ №2 г. Жыткавічы прысвоены статус “Школа міру”.

Урачыста сустрэла Жыткаўшчына 80-ую гадавіну Перамогі.

Турнір па гіравому спорту “Кубак Палесся” вызначыў мацнейшых спартсменаў.

Пяцікласніца СШ №3 Кіра Шаўчэнка заняла другое месца ў адборачным рэспубліканскім туры 54 Міжнароднага конкурсу эпісталярнага жанру, арганізаванага Сусветным паштовым саюзам.

Пяты Праваслаўны фестываль духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песні “Палесскі вялікдзень” сабраў у Жыткавічах таленты з пяці раёнаў.

 

ЧЭРВЕНЬ

Сорак пяты дзень нараджэння шырока адзначыў Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод.

ВУ “Жыткавічыгаз” прызнана пераможцам абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы.

Гісторыка-этнакультурны цэнтр “Вераснюкі” прыняў першых наведвальнікаў. На рэалізацыю гэтай грамадскай ініцыятывы спатрэбілася амаль два гады.

 

ЛІПЕНЬ

У аграгарадок Людзяневічы прыйшоў прыродны газ.

Жыткаўшчына ўрачыста адзначыла Дзень Незалежнасці.

Чалавекам года Гомельшчыны прызнаны дырэктар ЗАТ “САТУРН-1 г. Жыткавічы» Міхаіл Саскевіч.

 

ЖНІВЕНЬ

Пазнаёміліся з Юліяй Пяшэвіч, Анастасіяй Агіевіч, Сафіяй Дзямко і Даніілам Друкам, выпускнікамі, якія набралі сто балаў на ЦЭ і ЦТ.

Пшаніца на палетках сялянскай гаспадаркі Міхаіла Шруба дала ўраджай у 72 цэнтнеры з гектара.

Ураджэнец Пагоста палкоўнік запаса расійскай арміі Канстанцін Голад прэзентаваў у цэнтральнай бібліятэцы свае новыя кнігі пра генацыд беларускага народа.

Жыткаўшчына прымала журналістаў і блогераў, удзельнікаў рэспубліканскага прэс-тура.

 

ВЕРАСЕНЬ

На Жыткаўшчыне ў сёмы раз прайшоў рэгіянальны фестываль літаратуры, культуры і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

Механізатар ААТ “Дзякавічы”  Аляксандр Саўчыц атрымаў галоўны прыз ад завода “Гомсельмаш” за рэкорд па намалоту зерневых на камбайне прадпрыемства КЗС 1218.

На раённым свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2025”, што ладзілася ў аграгарадку Дуброва, ушанавалі герояў жніва.

Старажытны горад Тураў адзначыў 1045-ую гадавіну з часу першага пісьмовага ўпамінання.

Пасля рэнавацыі ў Жыткавічах адкрыўся магазін “101” Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.

У Дзень горада Жыткавічы прымалі віншаванні з 525-годдзем заснавання.

 

КАСТРЫЧНІК

Дэлегацыя раёна прыняла ўдзел у фестывалі працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2025” у Лельчыцах. Аграрыі папоўнілі скарбонку дасягненняў новымі поспехамі.

Дзіцячы аўтагарадок “Зебраленд” прэзентавалі ў Жыткавічах. Комплекс абсталявання, якое вучыць малых правілам дарожнага руху, набыты за сродкі грамадзянскай інцыятывы.

Стартавала мадэрнізацыя аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі ЦРБ.

Жыткавіцкі раён узначаліў Уладзімір Антоненка. Новага старшыню райвыканкама прадставіў губернатар Іван Крупко.

У межах рэспубліканскага суботніка ў Жыткавічах высадзілі кляновую алею. Яна ўпрыгожыла мікрараён Азёрны.

У СШ №1 г. Жыткавічы адкрылі яшчэ адзін ваенна-патрытычны класс МНС.

 

ЛІСТАПАД

Ключы ад новых службовых кватэр у Жыткавічах шасці супрацоўнікам РАУС і тром – РАНС уручыў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Сяргей Дзічкоўскі.

Жыткавічы з рабочым візітам наведаў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў развіццё прамысловасці ў рэгіёне, у прыватнасці ААТ “Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод” і ЗАТ “САТУРН-1 г. Жыткавічы”.

Саламяны трактар “Беларус”, выраблены рукамі намесніка дырэктара каледжа па выхаваўчай рабоце Ірыны Рагалевіч, прызнаны адным з лепшых твораў рэспубліканскай выставы-конкурсу маладзёжнай творчасці “ПРОБеларусь: 85 лет профтехобразованию в Беларуси”.

Урач-тэрапеўт ЦРБ Елізавета Валынчыц заняла трэцяе месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства  “Лепшы малады спецыяліст – 2025”.

 

СНЕЖАНЬ

Адбыўся фінал Палесскай валейбольнай лігі, арганізаванай па ініцыятыве Жыткавіцкай ДЮСШ. На працягу года спаборніцтвы аб’ядналі пяць каманд з трох раёнаў.

Сялянская гаспадарка Міхаіла Шруба адкрыла ў Тураве новы магазін у будынку былога ўнівермага райспажыўтаварыства.

У Жыткавічах пачалася пракладка пяцікіламетровага водаправода на Бярэжжы.

Рэзыдэнцыя жыткавіцкага Дзеда Мароза адкрылася ў аграгарадку Кольна.

Уладзімір Антоненка, старшыня райвыканкама, і дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу ад Жыткавіцкага раёна Інна Белікава і Валерый Ярэміч прынялі ўдзел у другой сесіі УНС.

Новы аўтобус з палепшанымі тэхнічнымі характарыстыкамі атрымаў філіял №16 ААТ “Гомельаблаўтатранс”. Сродкі на набыццё выдзелены згодна з праграмай развіцця Прыпяцкага Палесся.

Дабрачынны канцэрт “Благо дарю”, прысвечаны Дню інвалідаў, сабраў у РЦК асаблівых людзей і нераўнадушных гледачоў.

Тэхнічны парк ЦРБ папоўніўся трыма аўтамабілямі хуткай дапамогі, адна з якіх накіравана для абслугоўвання жыхароў тураўскай зоны.

 

 

Падрыхтавала Святлана ШАКАЛЯН

Фота з архіва «НП»       

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!