Ад Купалы да сучаснікаў. У Жыткавічах адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”
Ад Купалы да сучаснікаў. На базе Жыткавіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Удзел у тыорчым спаборніцтве прынялі больш за паўсотні школьнікаў з 24 устаноў адукацыі. Дзеці выступалі ў чатырох узроставых катэгорыях.

Мэта конкурсу – павышэнне цікавасці да чытання, выхаванне моладзі на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, выяўленне і падтрымка таленту падрастаючага пакалення.
Журы вызначала пераможцаў па такіх крытэрыях як адпаведнасць твора ўзросту, пачуццё жанравай і стылевай прыналежнасці тэксту, артыстызм і артыкуляцыйная правільнасць.
Вынікі конкурсу “Жывая класіка” стануць вядомыя пазней. Сачыце за нашымі сеткамі.

























Святлана ШАКАЛЯН
Фота Веры ДУДЗІЧ
