Гімназія помніць

Савецка-афганская вайна назаўжды застанецца ў сэрцах тых, хто прайшоў праз яе. Шмат маладых хлопцаў з краін былога СССР не вярнуліся дадому. Але памяць пра мужных людзей, якія проста выконвалі загад, павінна жыць у сэрцах тых, каму пашчасціла не глядзець у твар смерці. Дастаткова воінаў-інтэрнацыяналістаў і на тэрыторыі нашага раёна. 14 чалавек загінула ад рук душманаў. У іх гонар каля чыгуначнага вакзала райцэнтра ўстаноўлены помнік. Вось і гарадская гімназія вырашыла рабіць усё для справы захавання памяці пра воінаў-афганцаў.


Гімназісткі Жураўлёва Алена і Макарэвіч Аліна пачалі працу над даследчай работай “Афганистан в моей душе” яшчэ ў 8 класе. А праз год паехалі з ёй у Рагачоў на конкурс “Калегіум 2007-2009”, дзе работа атрымала толькі добрыя водгукі. Радуе, што такая хвалюючая тэма “зачапіла” дзяўчат, і яны выдатна папрацавалі. Сёння кіраўніцтва гімназіі працуе над стварэннем музейнага пакоя, прысвечанага воінам-інтэрнацыяналістам. Кіруюць працэсам два чалавекі: завуч Людміла Мікалаеўна Буднік і настаўніца гісторыі Марына Аляксандраўна Рамановіч. Асноўнай праблемай з’яўляецца афармленне. Да гэтай справы далучаны і навучэнцы. Пакуль ёсць задума на першай сцяне пакоя намаляваць карту Афганістана, аздобленую пейзажам. На ёй будуць пазначаны месцы, дзе загінулі прадстаўнікі Жыткавіцкага раёна. На другой плануецца пералічыць усе тыя ўзнагароды, якія атрымалі землякі-афганцы за баявыя подзвігі. Раённае грамадскае аб’яднанне “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” на чале з Мікалаем Шырчанка дапамагло ўстанове адукацыі адпаведнай літаратурай. Есць у наяўнасці ўстановы адукацыі і сапраўдныя шынялі. Фонд міру выдзяліў 1,5 мільёна беларускіх рублёў для арганізацыі музейнага пакоя. Гэтыя грошы будуць выкарыстаны для набыцця шкляных стэлажоў ды іншых патрэбных рэчаў. Па словах дырэктара гімназіі Людмілы Катвіцкай, да канца бягучага года плануецца адчыніць дзверы новага культурнага кутка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!