Ва ўсіх класах ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Тураў” прайшлі ўрокі, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Мы – грамадзяне Беларусі! 14 сакавіка ва ўсіх класах ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Тураў” прайшлі ўрокі, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Змест мерапрыемстваў накіраваны на фарміраванне ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі на аснове разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гатоўнасці свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, выконваць і паважаць законы сваёй дзяржавы.
У працяг свята старшакласнікі школы прынялі ўдзел ва Усебеларускай акцыі » Мы – грамадзяне Беларусі!», у рамках якой наведалі ўрачыстае мерапрыемства “Я ганаруся краінай сваёй” у Тураўскім ГДК.
З цёплымі словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Тураўскага гарадскога выканаўчага камітэта – Ігар Міцюрыч. Ён падкрэсліў значнасць Канстытуцыі як асновы стабільнасці і працвітання нашай краіны, а таксама выказаў упэўненасць у тым, што маладое пакаленне, выхаванае на прынцыпах павагі да закона і патрыятызму, будзе годна працягваць слаўныя традыцыі Беларусі.

Для любой краіны Канстытуцыя – найважнейшы атрыбут дзяржавы, сімвал годнасці і гонару. І таму паважаць Асноўны Закон – значыць паважаць сваю краіну і саміх сябе. Гэтая думка стала лейтматывам усяго мерапрыемства.
Ігар Леанідавіч уручыў вучням, якія дасягнулі 14-цігадовага ўзросту, падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі – кнігу «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Пры гэтым ганаровы госць адзначыў, што 14 гадоў – асаблівы ўзрост, час станавіцца дарослым, паўнапраўным грамадзянінам сваёй краіны. А быць грамадзянінам – гэта высокі гонар і адказнасць перад грамадствам і самім сабой. Адказная вучоба, павага да бацькоў і сям’і, добразычлівыя ўзаемаадносіны – тое важнае і неабходнае, што кожны з вучняў можа зрабіць ужо сёння.
Завяршылася сустрэча яркай музычнай кампазіцыяй, якая падарыла ўсім прысутным зарад пазітыву і натхнення. А само мерапрыемства стала напамінам пра тое, што Канстытуцыя – аснова нашага жыцця, гарантыя правоў і свабод кожнага грамадзяніна.
Няхай жа ў нашай краіне заўсёды пануюць дабро, мір і стварэнне, а кожны дзень будзе крокам да новых дасягненняў і поспехаў!
Бібліятэкар
ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Тураў”
Таццяна Зямлянік
