Першы восеньскі кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі прайшоў у Жыткавічах

Журналіст прыцаніўся, колькі што каштуе.

Ён парадаваў жыткаўчан асартыментам. Па традыцыі гандль разгарнуўся на пляцоўцы па вуліцы Чыгуначнай. Надвор’е паспрыяла таму, каб мы маглі прайсціся, прыгледзецца і нешта з сельскагаспадарчай прадукцыі купіць.

«Колькі каштуе? Адкуль прывезлі? Які сорт? Ці будзеце ў наступны раз?» Гэтыя пытанні гучалі на пляцоўцы, мусіць, часцей за ўсе іншыя.

Добрым попытам традыцыйна карысталася прадукцыя ААТ «Тураўшчына». Тут была самая танная бульба по 70 капеек. Да і іншая агародніна карысталась попытам. Ячмень, пшаніца і авёс, якія прывезлі на кірмаш, разбіралі тут на вачах. У асноўным людзі купляюць зерне для падсобнай гаспадаркі. За паўтары гадзіны машына практычна апусцела.
Традыцыйна на наш кірмаш прывозяць на продаж гародніну жыхары Столінскага раёна. Сёлета цэны ў прадаўцоў былі рознымі. Так, бульба каштавала ад аднаго да рубля 30 капеек. Быў багаты выбар “другога хлеба” самых розных гатункаў.
Акраме гэтага, напрыклад, капусту можна было набыць па рублю за кілаграм. Па такім жа кошце можна было купіць цыбулю, моркву. Часнок прапаноўвалі па 11 рублёў.
Але людзі не спяшаліся закупляцца адразу, многія прыцэньваліся і вывучалі асартымент.
На першым кірмашы можна было набыць і свежую рыбу, якую прывезлі з рыбгаса ААТ “Вопытны рыбгас “Белае”. За гэтай прадукцыяй выстраілася цэлая чарга.
Анатоль Рудніцкі прывёз багаты ўраджай хатняга мёду і разнастайную прадукцыю з яго. Мёд быў, рапсавы, лясны, з фацэліі. Пчаляр, які мае больш за 100 пчаласем’яў, адзначыў, што вельмі добра куплялі лясны мёд. Яго кошт пачынаўся ад 10 рублёў за паўлітровую банку.
Попытам карысталіся грушы, яблыкі, якія каштавалі ад трох с паловай рублёў.
Сваю гандлёвую кропку тут размясціла і раённае спажывецкае таварыства.
Прадаўцы адзначалі, што людзей на першым кірмашы багата. Але ж усе традыцыйна найперш прыглядаюцца. Многія яшчэ ўбіраюць ураджай са сваіх прысядзібных участкаў і таму не спяшаюцца на кірмаш. Тым больш, што ён – першы. У наступныя выхадныя кірмаш пройдзе па той жа праграме і на гэтым жа месцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!