Спыталі ў жыткаўчан, які твой тата
Вікторыя Грачова:

– Вельмі добры, уважлівы, смелы, заўсёды вясёлы і шчаслівы. Ён клапоціцца пра нас, купляе цацкі, мы разам падарожнічаем па розных гарадах, ездзім на мора. Я его вельмі люблю і хачу пажадаць, каб ён быў заўсёды такі ж добры, ніколі не хварэў, каб больш са мной праводзіў свабоднага часу.
Ганна Друк:

– З дзяцінства з’яуляецца сапраўдным прыкладам, таму што бачу, якіх вышынь ён дабіўся дзякуючы сваім намаганням і мэтанакіраванасці. Ён вельмі працалюбівы, выконвае свае абяцанні, яго словы заўсёды самыя важныя. Ганаруся сваім бацькам, ён для мяне самы лепшы чалавек!
Мацвей Карповіч:

– Ён – сапраўдны герой. Смелы і мужны, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу ў цяжкія хвіліны, ніколі нас не пакідаў, калі нам было дрэнна. Ён працалюбівы, робіць усё для майго шчаслівага жыцця. Хачу на яго раўняцца і быць такім жа!
Вікторыя Макух:

– Гэта ціхая гавань і фундамент майго жыцця. Ён ніколі не гаворыць гучных фраз, але яго любоў і падтрымка адчуваюцца ва ўсім. Гэта чалавек, каштоўнасць якога становіцца асаблівай і відавочнай з гадамі. Ён – мая моц і сіла!
Алена Жаўнерык
Фото автора
