Жыткаўшчына ў “Першым нацыянальным гандлёвым доме”
З 16 па 27 кастрычніка ў Мінску на пляцоўцы ГЦ «Першы нацыянальны гандлёвы дом» праходзіць прэзентацыйная выстава “Гомельщина созидающая”.

Разам з іншымі раёнамі са сваім прамысловым патэнцыялам мінчан і гасцей сталіцы знаёміць і Жыткаўшчына.

У выставе прымаюць удзел акцыянерныя таварыствы “ТБЗ”, “ЖМЗ”, “ТМК”, «Тураўшчына», Жыткавіцкі лясгас, ЗАТ “Сатурн-1”, установы адукацыі, культуры.













