У Людзяневіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў урок “Родная мова: вядомая і невядомая”
21 лютага мы адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта важнае свята, якое нагадвае пра неабходнасць захоўваць і паважаць моўную разнастайнасць свету.

Родная мова — не толькі сродак зносін, але і важная частка нашай ідэнтычнасці, культурнай спадчыны і гісторыі. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй узнікнення свята. Потым юным чытачам прапанавалі цікавыя заданні: скласці і растлумачыць прыказку, перакласці словы з рускай мовы на беларускую, з аднаго слова скласці шмат іншых слоў. Урок працягнула тэматычная віктарына, пасля былі загадкі па-беларуску. Хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі выдатную эрудыцыю. Даведаліся, як шмат дзіўнага тоіцца ў нашай мове і як важна яе ведаць, шанаваць, правільна пісаць і размаўляць на ёй.
Да гэтага мерапрыемства ў бібліятэцы аформілі кніжную выставу, прысвечаную святу. Школьнікі зразумелі, што родная мова — гэта адлюстраванне характару народа, яго памяць і духоўная магутнасць. Няхай жыве родная мова і здзіўляе сваёй непаўторнай прыгажосцю.
ВРЕЗКА
Цытата
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка).
Вольга Дудзіч
