Люблю і ганаруся: жыткаўчанка Яўгенія Сахарава стала дыпламанткаю абласнога этапу V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

Творчае спаборніцтва праводзіцца з мэтаю патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

Адзінадцаціклассніца СШ №3 г. Жыткавічы ў намінацыі “Культурныя традыцыі і абрады роднага краю” прадставіла сваю даследчую працу “Дзе карагод ходзіць, там бог жыта родзіць”. У ёй школьніца даследавала бытуючы ў вёсцы Пагост вясенні абрад “Юраўскі карагод”, унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і ЮНЭСКА. Кіраўнік праекта — настаўніца роднай мовы Юлія Сахарава.

Абласное журы конкурсу ацаніла старанні Жэні дыпломам ІІ ступені.

Святлана Шакалян

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!